Андрэй Мядзведзеў распавёў украінцам пра Алеся Бяляцкага
Праваабаронца і журналіст Андрэй Мядзведзеў прадстаўляў Беларусь падчас адмысловага гашэння паштовай маркі, прысвечанай Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму. Гашэнне адбылося 3-га лютага ва ўкраінскім Тэрнопалі.
Расказвае Андрэй Мядзьведзеў:
-Падчас гашэння я распавядаў пра Алеся Бяляцкага, пра Праваабарончы Цэнтр “Вясна”. Пра тое, як зараз абываецца змаганне, чаму Алесь зняволены, якая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі.
Па словах Андрэя Мядзьведзева, падчас знаходжання ва Ўкраіне у час вайны ён ні разу не сутыкаўся з варожым стаўленнем з боку украінцаў:
-Увогуле за ўвесь час паўнамаштабнай вайны я ва Украіне ніводнага разу не сутыкаўся з нейкай варожасцю да беларусаў. Тым больш, калі я расказваў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, чаму менавіта Алесю Бяляцкаму далі Нобелеўскую прэмію міра. Усе гэта разумелі. Усе з разуменнем і спачуваннем ставіліся. Усе разумелі, што трэба змагацца.
З’яўленне паштовай маркі ў гонар Алеся Бяляцкага стала магчымым, дзякуючы супрацы ўкранскіх і беларускіх грамадскіх дзеячоў з Тэрнопальскім аддзяленнем звязу філатэлістаў, і сама марка прымаецца на ўкраінскай пошце як знак паштовай аплаты.
Беларускае Радыё Рацыя