У Беларусі адмянілі некаторыя падатковыя льготы



З 2023 года ў Беларусі адмянілі некаторыя падатковыя льготы для фізічных і юрыдычных асобаў. Гэта вынікае са справаздачы Міністэрства фінансаў.

У прыватнасці, для фізічных асобаў адмянілі льготу пры аплаце зямельнага падатку па ўчастках, дадзеных ім для будаўніцтва аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу і інжынернай інфраструктуры. Для індывідуальных прадпрымальнікаў адмянілі льготу па падаходным падатку ў дачыненні да даходаў, атрыманых ад рэалізацыі вырашчанай імі ці іх блізкімі сваякамі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Што тычыцца падатку на прыбытак, адмянілі льготу ў дачыненні да прыбытку, атрыманага ад рэалізацыі вырабленых легкавых аўтамабіляў і аўтакампанентаў уласнай вытворчасці на працягу трох гадоў.

Таксама адмянілі льготу пры аплаце падатку на даданую вартасць для арганізацый культуры пры ўвозе імі носьбітаў экзэмпляраў фільмаў. Таксама яе адмянілі для арганізацый, якія займаюцца тыражаваннем фільмаў і аўдыёзапісаў, а таксама дапаможнымі працамі пры вытворчасці фільмаў.

Беларускае Радыё Рацыя