У Беластоку адбыўся раённы адбор фестывалю „Беларуская песня 2023”



У Беластоку адбыўся раённы адбор Агульнапольскага фестывалю „Беларуская песня 2023”.

У гэтым годзе ён праходзіць у 30-ы юбілейны раз. І пачынае набіраць абароты пасля пандэмічных абмежаванняў. Гаворыць старшыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку Васіль Сегень:

– Калектывы, выканаўцы вяртаюцца да сваёй цяжкай працы. Гэта бачна на сцэне, таму спадзяемся, што ўсё будзе ісці на лепшае. Мы пачалі дзейнічаць без нейкіх абмежаванняў. Ніякіх для публікі няма і рэпетыцыі ўдзельнікаў таксама праходзяць нармальна. Гэта прыносіць тыя эфекты, якія бачныя на сцэне. Мы, як арганізатары задаволеныя сёлетнім узроўнем і актыўнасцю тых, хто пажадаў выступіць на нашым фестывалі.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Да прыкладу, адборачны канцэрт у Беластоку сабраў 25 беларускіх выканаўцаў і калектываў з Беластоку і ваколіц. Падобныя адборы ўжо прайшлі ў Семятычах і Гайнаўцы. А наступны адбываецца сёння ў Бельску-Падляшскім.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя