Ва Украіне змянілі пералік дакументаў для выезду за мяжу падчас ваеннага становішча
З пераліку дакументаў, якія дазваляюць мужчынам прызыўнога ўзросту выязджаць з Украіны, выключылі лісток непрацаздольнасці, які выдаецца выключна на падставе заключэння медыка-сацыяльнай экспертызы. Цяпер на мяжы трэба прадаставіць дадатковую даведку, якая пацвярджае адпаведнасць персанальных дадзеных дыягназу.
Пра гэта гаворыцца ў пастанове, апублікаванай на сайце Кабінета міністраў Украіны.
Адпаведная норма для людзей з інваліднасцю дзейнічае з лістапада мінулага году. Падставай для змяненняў стала тое, што ў пасведчанні адсутнічаюць персанальныя звесткі, па якіх можна ідэнтыфікаваць асобу. Такім чынам, украінец, які мае аформленую інваліднасць, можа пакінуць краіну да заканчэння ваеннага становішча. Але для гэтага ён павінен прадаставіць адзін з названых дакументаў:
даведка, якая пацвярджае адпаведную інваліднасць;
пенсійнае пасведчанне або даведка, якая пацвярджае прызначэнне сацыяльнай дапамогі;даведка аб атрыманні дапамогі інваліда, які не мае права на пенсію і сацыяльную дапамогу, па форме, зацверджанай Міністэрствам сацыяльнай палітыкі.
Беларускае Радыё Рацыя