Беларусы Беластока: праграма „Дарога дадому” – дарога ў канцлагер Беларусь
Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю з нагоды “запрашэння” лукашэнкаўскага рэжыму вяртацца беларусам з-за мяжы па праграме ”Дарога дадому”.
На гарадскiм пляжы Дайліды беларусы Беластока разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама плакаты «Праграма „Дарога дадому” – ў канцлагер Беларусь 2023”, “Праграма „Дарога дадому” – 40 000 чалавек падвергліся рэпрэсіям, збіццям, катаванням”, “Праграма „Дарога дадому” – 10 чалавек забітыя за палітычныя погляды”, “Праграма „Дарога дадому” – 1 436 асобаў афіцыйна прызнана палітвязнямі”, “Беларусы вярнуцца дадому, калі дыктатар Лукашэнка сядзе ў турму” і іншыя.
Некалькі асобаў традыцыйна на знак салідарнасці выкупаліся ў халоднай вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні сядзяць ў турмах і на Акрэсціна.
Беларускае Радыё Рацыя