„Любы наступ беларускага войска асуджаны на правал”
Раман Полька, брыгадны генерал і экс-камандзір атрада польскага спецназа «Гром», пракаментаваў парталу Delfi магчымасць уступлення лукашэнкаўскай арміі ў вайну ва Украіне.
– Для Лукашэнкі гэта перш за ўсё азначала б поўную страту кантролю над уласнай арміяй і рэалізацыю пад замежным камандаваннем задач, якія ніякім чынам не ўмацоўваюць Беларусь. Вядома, гэта таксама магчыма, але любы наземны наступ беларускіх войскаў, на мой погляд, асуджаны на правал.
Што заахвоціла б гэтых салдат ваяваць, які быў бы іх баявы дух? Задаецца пытаннем польскі генерал.
– Цяжка ацаніць здольнасць беларускай арміі весці такія дзеянні. Аднак ведаем, што ўзброеныя сілы Беларусі практыкавалі такія аперацыі падчас манеўраў „Захад”, але заўсёды ў складзе групоўкі пад расейскім камандаваннем і ніколі самастойна. Дадаў Раман Полька.
Беларускае Радыё Рацыя