Беларусаў хочуць перасадзіць на іранскія аўтамабілі
У канцы студзеня ў Іране было падпісана пагадненне аб экспарце ў Беларусь і Расею легкавых аўтамабіляў ад Saipa Group.
Дамову заключылі гендырэктар вытворцы Махамад Алі Тэймуры і дырэктар беларускага „Лакі Кэрэнсі” Сяргей Вачынскі. На падпісанні дамовы прысутнічалі пасол Беларусі ў Іране Дзмітрый Кальцоў і намеснік міністра прамысловасці, руднікоў і гандлю Ірана Манучэхр Мантэгі.
У Беларусь будуць пастаўляць хэтчбэк Quik, а таксама седаны Saina і Shahin.