Другая частка спектакля «Паслядзяцінства» ў Варшаве



У пятніцу і суботу, 10 і 11 лютага, у Музеі Вольнай Беларусі — прэм’ера другой часткі спектакля «Паслядзяцінства», які так упадабалі беларусы Варшавы.

Дата: 10 і 11 лютага

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава 

Гэта працяг спектакля, заснаванага на дакументальных гісторыях беларускіх ды ўкраінскіх падлеткаў, якія страцілі радзіму і пражываюць няпростую адаптацыю ў чужой краіне.

Спектакль створаны акцёрамі-падлеткамі, удзельнікамі тэатральнай майстэрні «Свабоднага тэатра».

Уваход вольны, вітаюцца данаты!

І калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы.