Ціханоўская выступіць на паседжанні польскага Сенату
Па запрашэнні спікера польскага Сенату лідарка АПКБ Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінету возьмуць удзел у слуханнях Сенату, Ціханоўская выступіць са зваротам. Гэта адбудзецца заўтра, 8 лютага, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай. У гэты ж дзень Сенат Польшчы плануе прыняць рэзалюцыю.
Таксама Ціханоўская правядзе сустрэчы са спікерам Сенату і асобнымі сенатарамі. Акрамя таго ў Варшаве запланаваныя сустрэчы Ціханоўскай з прадстаўнікамі беларускай экспертнай супольнасці, ByPol, а таксама інтэрв’ю польскім СМІ.
Акрамя таго, у бліжэйшую сераду, ў Брусэлі адбудзецца Еўрапейскі Форум для Беларусі з удзелам прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінету, Офісу Святланы Ціханоўскай і экспертнай супольнасці. Сярод тэмаў — падтрымка Беларусі на парадку дня, дапамога беларускай грамадзянскай супольнасці, удзел Беларусі ў вайне. 8-10 лютага прадстаўнік па замежных справах АПК Валеры Кавалеўскі правядзе ў Брусэлі шэраг сустрэчаў у інстытуцыях Еўрапейскага Звязу.