У Канадзе пабольшала як украінцаў, так і беларусаў



За апошнія паўгода ў Канадзе пабольшала як украінцаў, так і беларусаў. Прычын некалькі, сярод іх галоўныя – адкрытыя пасля пандэміі граніцы і вайна ва Украіне.

Кажа старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Алена Лявончанка:

Стала больш прыязджаць беларусаў у Канаду. Прайшлі наступствы пандэміі. Краіна адкрылася, і вось мы бачым, што больш людзей атрымлівае візы і прыязджае. Гэта вельмі цешыць. Але з іншага боку больш таксама стала прыязджаць людзей з Украіны. Мы, канешне, стараемся дапамагаць і нашым беларусам, і ўцекачам з Украіны.

Алена Лявончанка дадае, што колькасць беларускай дыяспары за апошні час значна вырасла не толькі ў Канадзе, але і ў іншых краінах свету. Таму вельмі важна ўмацоўваць гэтыя сувязі.

Беларускае Радыё Рацыя