Зяленскі з афіцыйным візітам у Вялікабрытаніі
Падчас візіту прэзідэнта Украіны ў Вялікабрытанію яго прыме кароль Карл III.
***
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі праводзіць сустрэчу зь кіраўніком ураду Вялікай Брытаніі Рышы Сунакам.
Гэта першы візіт Уладзіміра Зяленскага ў Вялікабрытанія пасля пачатку вайны, і другі замежны. Раней украінскі прэзідэнт наведваў ЗША, дзе сустракаўся з прэзідэнтам Джо Байдэнам, а на адваротным шляху спыняўся ў Польшчы і сустракаўся з яе кіраўніцтвам.
На сустрэчы ў Лондане бакі будуць абмяркоўваць падтрымку Вялікабрытаніі Украіне. Апроч таго, чакаюць, што сёння, 8 лютага, брытанскі ўрад абвесціць аб новых санкцыях супраць Расеі.