Анатоль Ляўковіч: Грамадству зноў прапануюць імітацыю



 “У Беларусі пачаўся працэс рэальнага партыйнага будаўніцтва”, – гэтак паведамляюць афіцыйныя крыніцы. І нібы першае сведчанне таму – намер праўладнага аб’яднання “Белай Русі” стварыць сваю асобную партыю і не шляхам пераўтварэння, а з нуля.

На думку філосафа, аднаго з адраджэнцаў сацыял-дэмакратычнага руху ў краіне Анатоля Ляўковіча, верагодна грамадству зноў прапануюць імітацыю:

Хучэй за ўсё, што нічога не адбудзецца. Калі ў нас цяжка гаварыць пра тое, што адбываецца і ідзе нейкі рэальны палітычны працэс, рэальная канкурэнцыя і г.д., то ўсе гэтыя „закідоны” і „выкідоны” дзеля таго, каб зымітаваць, што ўсё ж такі нейкія рэальныя палітычныя працэсы ідуць. А калі гаварыць пра перспектыву ўвогуле, то зразумела, што мы ўсё ж такі прыйдзем да такой паўнапраўнай палітычнай сістэмы, дзе будзе рэальная канкурэнцыя, у тым ліку і партый, аб’яднанняў людзей і г.д. Ад гэтага мы нікуды не дзенемся.

Суразмоўца дадае, што ў любым выпадку стварэнне праўладнай партыі – гэта не сведчанне таго, што палітычны рэжым разумее яе неабходнасць. Гэтыя крокі абумоўленыя ўнутранымі ўмовамі, выклікамі часу, які афіцыйны Менск даўно ўпусціў, – мяркуе Анатоль Ляўковіч

Беларускае Радыё Рацыя