Прапагандыст Казакоў расказаў, якія партыі застануцца ў Беларусі



Прапагандыст Казакоў расказаў, якія партыі застануцца ў Беларусі.

На гэты момант зарэгістраваныя 15 палітычных партый. З прычыны масавых рэпрэсій яны не могуць ажыццяўляць дзейнасць. Але неўзабаве ў краіне можа застацца ўсяго некалькі партый. Пра гэта падчас відэатрансляцыі на адным з праўладных ютуб-канал заявіў галоўны рэдактар «Менскага кур’ера» Кірыл Казакоў

Паводле яго, пасля перарэгістрацыі застанецца ўсяго 3-4 палітычныя партыі. «Мы на мінулым тыдні абмяркоўвалі гэтую гісторыю з сенатарам Алегам Дзьячэнкам і гаварылі пра тое, колькі партыяў можа застацца пасля перарэгістрацыі. І ён казаў, што можа 3-4.  Камуністы, ліберал-дэмакраты Гайдукевіча і цэнтрысты з «Беларусі Русі». І па сутнасці мы пакрываем усю палітру палітычных плыняў». – сказаў Казакоў.

Правесці перарэгістрацыю партый Аляксандр Лукашэнка даручыў у верасні 2020 года пасля сфальсіфікаваных выбараў прэзідэнта і масавых пратэстаў.

Беларускае Радыё Рацыя