Аб’яднаны Пераходны Кабінет даў справаздачу за паўгода працы
Аб’яднаны Пераходны Кабінет апублікаваў прэс-рэліз са справаздачай прадстаўнікоў Кабінета за паўгода сваёй дзейнасці.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі быў заснаваны 9-га жніўня 2022 года, як выканаўчы орган ўлады з вызначанымі мэтамі.
Як паведамляе прэс-служба АПКБ, разам з фармаваннем уласнай структуры і адладжваннем унутраных працоўных механізмаў, Кабінет працаваў па наступных кірунках:
-Беларусь на міжнароднай арэне.
-Супраца з Украінай.
-Праца сілавога блока.
-Санкцыі супраць кашалькоў рэжыму і асобаў, якія адказныя за рэпрэсіі, гвалт і саўдзел у вайне супраць Украіны.
-Дапамога палітзняволеным.
-Праца над транзітным перыядам.
-Нацыянальная культура і адукацыя.
З усімі дасягненнямі Аб’яднанага Пераходнага Кабінету можна пазнаёміцца па спасылцы.