У Мазыры знайшлі нелегальны склад спіртнога з расейскай гарэлкай



У Мазыры міліцыя з памежнікамі знайшлі ў гаражы 41-гадовага мясцовага жыхара буйную партыю спіртазмяшчальнай вадкасці і кантрафактнага алкаголю.

Ілюстрацыйнае фота.

Мазыранін нелегальна захоўваў 2350 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці ў пластыкавых каністрах з этыкеткай „этылавы спірт 95%”, больш за 420 літраў гарэлкі расейскай вытворчасці і 100 літраў каньяку ў пластыкавых каністрах.

Усяго было 2900 літраў спірту і алкаголю на суму 55 тысяч рублёў. Вадкасці канфіскавалі, а мужчыну пагражае штраф да 3 тысяч 700 рублёў.