Аб’яднаны пераходны кабінет заснаваў медаль
Аб’яднаны пераходны кабінет заснаваў узнагароду за выключную адданасць Беларусі — медаль „Гонар і Годнасць”.
Медалі будуць вырабляцца за кошт „дабрачынных ахвяраванняў, дзяржаўных і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам”. На працягу месяца прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык павінна прадставіць на разгляд кабінета праект палажэння аб камісіі па ўзнагародах.
„Медаль „Гонар і Годнасць”, які мы ўжо вырабілі, — гэта медальён серабрыстага колеру з выявай „Пагоні” ў лаўровым вянку, з надпісам „Беларусь перадусім” на адваротным баку. Гэта адлюстроўвае гонар Айчыны за чалавека, які выключным чынам праявіў сябе ў служэнні ёй”, — заявіла Коўшык.
Крыніца: прэс-служба АПК