Беларусь адправіла 25 тон гуманітарнай дапамогі ў Сірыю
Беларусь адправіла 25 тон гуманітарнай дапамогі ў Сірыю. Кошт — больш за 1 млн рублёў.
Груз даставяць ваенныя лётчыкі на ваенна-транспартным самалёце ІЛ-76МД.
Грамадзянам Сірыі перададуць медыцынскія прэпараты і абсталяванне, прадукты харчавання, цёплыя дзіцячыя рэчы і іншыя тавары першай неабходнасці – паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства абароны Беларусі.
Землятрусы ў Турцыі і Сірыі адбыліся 6 лютага. Агульная колькасць загінулых ужо дасягнула 29-ці тысяч чалавек.