Палітвязня Яўгена Рубашку на месяц змясцілі ў ПКТ



Праграміста і анархіста Яўгена Рубашку, асуджанага да пяці гадоў пазбаўлення волі, адміністрацыя папраўчай калоніі № 2 змясціла ў памяшканне камернага тыпу на месяц.

Перад гэтым яго тройчы змяшчалі ў ШІЗА агулам на 24 дні па надуманых прычынах.

Яўген жыў за мяжой, вярнуўся восенню 2020 года ў Беларусь. А ў 2021 патрапіў за краты. У яго кватэры прайшоў ператрус, пры затрыманні ён быў збіты. Патрабуючы доступу да тэлефону і камп’ютару, хлопцу нацягвалі на галаву пакет.

Калі Яўгена затрымалі, у інтэрнэце з’явілася шмат гісторый як ён дапамагаў людзям, нават малазнаёмым.

Крыніца: @belarus_abc