Беларускую эканоміку разлічваюць яшчэ больш завязаць на Расею
Пасол Беларусі ў Расеі Дзмітрый Круты распавёў пра гандаль паміж Беларуссю і Расеяй у мінулым годзе і расказаў пра чаканні на наступны.
„Мінулы год атрымаўся рэкордным у гандлі з Расеяй. Асноўная задача была — пераарыентаваць $6,5 млрд з еўрапейскага і ўкраінскага рынкаў на Расею. Гэтая задача выкананая ў поўным аб’ёме. У лічбах, калі браць у далярах, экспарт у Расію вырас на 40,5%, у натуральным вымярэнні — на 10,5%, калі браць фізічныя аб’ёмы”, — сказаў Дзмітрый Круты ў эфіры СТБ.
У 2023 годзе ён плануе яшчэ больш нарасціць гандаль з Расеяй.