Беларусь спынілася ў чвэрцьфінале



Зборная Беларусі па футзале прайграла камандзе Парагвая ў чвэрцьфінале хатняга чэмпіянату свету –0:4. На групавым этапе беларусы абыгралі каманду Бразіліі і Аўстраліі, але саступілі Уругваю. Парагвайцы, у сваю чаргу, пераканаўча даказалі, што з’яўляюцца адным з фаварытаў першынства, па чарзе адолеўшы Нарвегію, Бельгію. А ва ўжо нічога не вырашальным для іх матчы саступілі Марока. Беларусы актыўна пачалі матч, але не змаглі скарыстацца сваімі магчымасцямі. Парагвайцы, у сваю чаргу, былі куды больш удалыя. Ужо ў першым тайме дублем адзначыўся Эрэра, а ў другой дваццаціхвілінцы лацінаамерыканцы яшчэ двойчы засмучалі Дзмітрыя Кудзі. Спачатку вызначыўся Салінас, а ў канцоўцы матчу Эрэра аформіў хет-трык. Такім чынам, падначаленыя Сяргея Сафонава толькі паўтарылі лепшае дасягненне ў гісторыі беларускага футзала на чэмпіянатах свету.

Беларускае Радыё Рацыя