„Гэта проста агульная вайна супраць расейскага агрэсара”
10-га лютага сярод тых, хто ў Варшаве развітваўся з беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым былі сябры беларускіх нацыянальных ініцыятываў – „Паспалітага рушэння” і „РУХу”. Да труны героя прысутныя усклалі жалобны вянок у нацыянальных колерах і надпісам «Героі не паміраюць!». Пры тое, наколькі Эдуард Лобаў прайшоў шлях сапраўднага беларуса, разважае кіраўнік «Паспалітага рушэння», добраахвотнік з пазыўным «Гусар»:
– На 100 %. Калі я згадваю Лобава, то я адразу згадваю «Брэста». Ужо не першы і не другі беларус загінуў, абараняючы Украіну. Калі глядзець аб’ектыўна, то гэта проста агульная вайна супраць расейскага агрэсара. Гэта вайна ўжо ідзе даўно. У 2014 годзе яна пачалася на Данбасе. У 2020 годзе яна падоўжылася. Пасля выбараў не атрымалася эскалацыі. Калі б атрымалася, то мы б мелі зусім іншую гісторыю. Затым масавае ўрыванне – пачатак поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Гэта ўсё ідзе адзін і той жа працэс захопу тэрыторыі Беларусі.
Эдуард Лобаў былы актывіст “Маладога Фронта”. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года правёў 4 гады за кратамі. З 2015 года абараняў Украіну. Загінуў у баі пад Вуглядарам 26 студзеня ва ўзросце 34 гадоў ад смяротнага ранення, якое атрымаў прыкрываючы сабой камандзіра.
Беларускае Радыё Рацыя