Арыштавалі генеральнага дырэктара «Белшыны»



Пра тое, што генеральны дырэктар ААТ «Белшына» Андрэй Бунакоў знаходзіцца ў следчым ізалятары, стала вядома падчас нарады Лукашэнкі з кіраўніцтвам урада, паведаміла БелТА.

Кіраўнік прадпрыемства абвінавачваецца ў тым, што заключыў кантракт з расейскімі партнёрамі на продаж буйнагабарытных шын ніжэй за іх сабекошт у той час як з расейскага рынку сышлі заходнія канкурэнты і цэны на гэтую прадукцыю пачалі расці.

Калі верыць Лукашэнку, то шыны прадаваліся на 16-20% ніжэй за сабекошт.