Літва закрывае пераход «Стасілас-Беняконі» для беларускіх цягнікоў
Літва закрывае рух цягнікоў праз чыгуначны пагранпераход „Стасілас-Беняконі” з 16 лютага. Пра гэта сведчыць дакумент, які апынуўся ў распараджэнні „Белсата”.
Прадстаўнікі літоўскай мытні паведамілі, што пытанне закрыцця памежнага пераходу «Стасілас» для руху грузавых цягнікоў з Беларусі ў Літву яны абмяркоўвалі як мінімум з 19 студзеня.
Па словах мытні, гэтая мера звязаная з адсутнасцю на мытным пасту «Стасілас» рэнтгенаўскіх сістэм, з-за чаго цяжэй перашкаджаць правозу кантрабандных грузаў, у першую чаргу — цыгарэт.
Цяпер грузавыя цягнікі з Беларусі ў Літву часова не будуць праходзіць праз «Стасілас», а будуць накіраваныя на іншыя пункты пропуску — праз станцыю «Кяна», дзе рэнтгенаўскія сістэмы для сканавання грузаў усталяваныя.