Прэзентацыя кніг Максіма Знака і Таццяны Астроўскай у Варшаве
У чацвер, 16 лютага, у Музеі Вольнай Беларусі прэзентуюць адразу два выданні: навуковае даследаванне Таццяны Астроўскай «Культура і супраціў» і кнігу Максіма Знака «Зэкамерон».
Дата: 16 лютага
Час: 18.30 (час мясцовы)
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава.
«Культура і супраціў. Iнтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)» — гэта перапрацаваная і часткова дапоўненая навуковая манаграфія даследчыцы.
Дакументальны раман «Зэкамерон», напісаны Максімам Знакам на Валадарцы, выдадзены ўжо на трох мовах — расейскай, беларускай і англійскай.
У імпрэзе прымуць удзел аўтарка даследавання Таццяна Астроўская, перакладчык Алег Жлутка і абаронца Максіма Знака Сяргей Зікрацкі.
Выданні бясплатныя, падчас прэзентацыі можна будзе атрымаць кнігі ў падарунак.
Уваход вольны!