У Кракаве новы сезон „Беларускіх вячорак”
Правядзенне экскурсій па беларускіх мясцінах Кракава, „Беларускіх вячорак”, а таксама нефармальныя сустрэчы беларусаў. Такім чынам складаецца дзейнасць беларускай дыяспары ў Кракаве ў першых некалькі месяцаў бягучага года, – распавёў кракаўскі беларус, арганізатар вандровак Зміцер Раманцоў:
– Гэты год у нас пачаўся дастаткова прадуктыўна і інтэнсіўна ўжо з самага пачатку. Са студзеня мы працягнулі праводзіць нашыя „Беларускія вячоркі” ў Кракаве. Гэта такое рэгулярнае мерапрыемства, на якім сустракаюцца беларусы Кракава, абмяркоўваем розныя тэмы. Часцей за ўсё яны датычацца беларускай культуры, беларускай мовы, навукі.
Зміцер Раманцоў дадаў, што бліжэйшыя сустрэчы, якія можна наведаць амаль што кожныя выходныя – гэта „Беларускія вячоркі” пераважна на культурніцкія ды гістарычныя тэмы. Афішы змяшчаюцца ў сацыяльных сетках.
Беларускае Радыё Рацыя