У Варшаве ў чацвер, 16-га лютага, беларусы правядуць кінаквіз „Mash-Up”
“Падчас гульні мы засяродзім увагу на найлепшых стужках з усяго свету”, – кажа суарганізатар падзеі Дар’яна.
– Мы вырашылі рабіць ад класічнага кіно і да самага сучаснага, нават да такога, якое выйшла ў 2023 годзе.
РР: Якім чынам павінны паўдзельнічаць каманды, што ім пачытаць, што ім паглядзець, каб яны сталі пераможцамі?
– Адмыслова нічога не трэба, у нас, урэшце рэшт, не экзамен. Проста трэба любіць кіно, глядзець, шмат глядзець. У асноўным людзі, якія да нас прыходзяць, яны любяць кінаматограф, ва ўсіх яго праявах, ва ўсіх жанрах. І таму яны атрымліваюць першыя месцы. Я б параіла звярнуцца да Таранціна, Гая Рычы, і абавязкова Рыдлі Скота паглядзець фільмы.
На завяршэнне падзеі арганізатары ўзгароджваюць каманды, якія занялі першае, другое, трэцяе і перадапошняе месцы, а таксама гульца, які перамог у інстаграм-розыгрышы.
Падзея адбудзецца ў пабе “Beer Station Ursynów” (Aleja Komisji Edukacji Narodowej 47). Пачатак у 19:00.
Загадзя патрэбуецца рэгістрацыя (спасылка: https://forms.gle/kxSe3jmAGkygew5E9).
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя