У Беластоку адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага
Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук і палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і “Супраціву” Зміцер Шчыгельскі наведаюць беларускую дыяспару ў Беластоку ў пятніцу 17 лютага.
Сустрэча адбудзецца а 18 гадзіне ў беларускім хабе „Новая зямля” па вул. кард. Ст.Вышыньскага 6а (ulica kard. St.Wyszyńskiego 6A).
Арганізатары запрашаюць усіх беларусаў Беластока на спатканне, дзе вы зможаце асабіста пазнаёміцца з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага, задаць пытанні наконт каліноўцаў ці Рады Бяспекі, якая зараз фармуецца, а таксама любыя іншыя пытанні, якія вас цікавяць у сувязі з дзейнасцю ПКК.