Літоўскія памежнікі пракаментавалі прыпыненне аднаго з пагадненняў з Беларуссю
Літоўскія памежнікі пракаментавалі прыпыненне аднаго з пагадненняў з Беларуссю.
Сёння раніцай стала вядома, што Літва спыняе ўзаемадзеянне з беларускімі памежнікамі па бесперабойным патоку транспарту праз мяжу. Ці паўплывае гэта на перасячэнне мяжы?
Дзяржаўная памежная служба Літвы адзначае, што прыпыненне супрацоўніцтва не паўплывае ні на сам факт пропуску на мяжы, ні на хуткасць гэтага працэсу, пакуль што зменаў няма. У літоўскай памежнай службе адзначылі, што яны цяпер прымаюць шмат званкоў ад усхваляваных людзей, якія пытаюцца, ці не закрытая мяжа паміж Літвой і Беларуссю. Але цяпер няма падстаў для хвалявання, бо мяжа застаецца адкрытай.
Разам з тым, трэба ўлічыць, што пасля закрыцця пункту пропуску з Польшчай „Бераставіца — Баброўнікі” частка транспарту перанакіравалася на літоўскую мяжу, што ўжо павялічыла час чакання ў чарзе.