Ці вернуцца ў Беларусь тыя, хто з’ехаў?
Толькі пры змене палітычнага рэжыму магчыма вяртанне тых, хто з’ехаў з Беларусі з-за сваёй палітычнай пазіцыі.
Прыклад таму – беларус спадар Андрэй, які двойчы апынуўся ў эміграцыі. Спачатку вымушаны быў з’ехаць ва Украіну, а праз некалькі дзён вайны – у Польшчу, – адзначыў размоўца:
– Пасля праз дыяспару, у мяне ёсць некалькі знаёмых, яны параілі ехаць у Варшаву, падавацца ва ўжонд для чужаземцаў. Гэта справа такіх, як мы, якія прыехалі невядома адкуль без дакументаў, лаяльна з намі працаваць, што ў прынцыпе з намі і адбылося.
Рэспандэнт ужо падаўся на міжнародную абарону ў Польшчы. Таму ні пры якіх абставінах у бліжэйшы час вяртанне ў Беларусь не разглядае.
Беларускае Радыё Рацыя