РФ абстраляла Харкаў ракетамі С-300



Расейскія войскі позна ўвечары ў чацвер абстралялі Харкаў ракетамі, паразіўшы аб’екты інфраструктуры, паведаміў у Telegram кіраўнік адміністрацыі Харкаўскай вобласці Алег Сінегубаў.

Ілюстрацыйнае фота.

Харкаў быў абстраляны ракетамі С-300. Каля сямі ракет было выпушчана з Белгарадскай вобласці Расеі. Мэтай была крытычная інфраструктура.

24 лютага, у гадавіну ўварвання Крамля ва Украіну, краіны вялікай сямёркі і ЗША могуць абвясціць новы пакет санкцый супраць Расеі. Яны маюць прымяняцца да імпарту ноўтбукаў, халадзільнікаў і іншай бытавой тэхнікі з чыпамі, заявіла намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

Аналітыкі з  амерыканскага Інстытута вывучэння вайны падлічылі, што расейцы не змогуць узяць Бахмут да гадавіны ўварвання 24 лютага. Падкрэслівалася, што калі Расеі не ўдасца захапіць Бахмут, яна можа перайсці да масіраванага ракетнага ўдару, бо „ваенныя поспехі выслізгваюцца Расеі з рук”.

У Інстытуце ўнутраных спраў адзначаюць, што Расея ўзмацніла выкарыстанне авіяцыі ва Украіне.