Богдан Бень пра сітуацыю на Заходняй Украіне
Сітуацыя выглядае больш бяспечнай на захадзе Украіны, але ракеты ўсё роўна прылятаюць.
Тыдзень таму іх прыляцела 11-ць, 9-ць з якіх былі збітыя на Львоўшчыне, – распавёў журналіст англамоўнага ўкраінскага выдання „Euromaidan Press”, даследчык філасофіі Богдан Бень:
– Я жыву на захадзе Украіне, у Львове, таму тут адносна спакойна ў параўнанні з усходам. Але ракетныя абстрэлы працягваюцца, вось у пятніцу апошні раз у нас быў ракетны ўдар. У гэты раз на Львоўскую вобласць ляцела адзінаццаць ракет. Я сам чуў, у палове вобласці было чуваць гукі супрацьпаветранай абароны, гэтым разам у нас збілі дзевяць з адзінаццаці ракет, адна з дзесяці не выбухнула, толькі адна з адзінаццаці трапіла.
Не выключна, што на гадавіну 24 лютага, Расея можа здзейсніць чарговы масіраваны наступ. Але дакладных прагнозаў, ці сапраўды ў гэты дзень адбудзецца – ніхто даць не можа.
Беларускае Радыё Рацыя