Міністр замежных спраў Вугоршчыны расказаў, навошта прылятаў у Менск
Кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта адказаў на пытанне журналіста пра мэту свайго візіту ў Менск 13 лютага, заявіўшы, што перадаў беларускаму боку просьбу не рабіць захадаў, якія могуць прывесці да зацягвання або пашырэння вайны ва Украіне.
Ён таксама назваў фантазіяй гіпотэзы, што ў Менску ён мог сустракацца з прадстаўнікамі РФ, заявіўшы, што калі ён хацеў бы весці перамовы з расейцамі, ён бы паехаў у Маскву. «Ні я, ні хто-небудзь з чальцоў маёй дэлегацыі не вёў перамовы ні з кім, акрамя беларускіх перамоўнікаў», – заявіў ён.
Прэм’ер-міністра Віктара Орбана і Сіярта абвінавачвалі ў празмернай супрацы з Масквой. Вугоршчына сталаадной з краін, якія адхілілі прапанову забараніць расейцам атрымліваць шэнгенскія візы.