Польшча абяцае „ідэнтычную рэакцыю” на абмежаванні на беларускай мяжы
На польскай мяжы могуць з’явіцца дадатковыя абмежаванні для беларускіх грузавых аўтамабіляў і цягачоў.
Новыя складанасці будуць такімі ж, якія Беларусь плануе ўвесці супраць польскіх аўтамабіляў.
— Калі ўлады Беларусі прыменяць абвешчаныя абмежаванні да польскіх перавозчыкаў, рэакцыя Польшчы на беларускіх перавозчыкаў будзе ідэнтычнай, — заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі.
Пра тое, што Беларусь абмяжуе ўезд для польскіх грузавых аўтамабіляў і цягачоў, стала вядома 17 лютага. Мяркуецца, што ўказаны польскі транспарт зможа трапіць у Беларусь і выехаць з яе толькі праз беларуска-польскі ўчастак мяжы. Прэс-служба ўрада сцвярджае, што прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ўжо падпісаў адпаведную пастанову, а дзейнічаць яна пачне пасля афіцыйнага апублікавання.
Беларускае Радыё Рацыя