Камітэт дзяржкантролю аштрафаваў „Лідскае піва”
Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі правёў праверку ААТ „Лідскае піва” і аштрафаваў кампанію па яе выніках на 35,8 млн рублёў (12 млн еўра па курсе Нацбанка на 20 лютага).
Кампанія са штрафам не пагадзілася і звярнулася з пярэчаннем у раённы суд, паведамілі Office Life яе прадстаўнікі. У ААТ „Лідскае піва” чакаюць, што судовае разбіральніцтва будзе доўжыцца некалькі месяцаў.
З-за нявызначанай сітуацыі матчына кампанія „Лідскага піва” фінская Olvi адмяняе фінансавы прагноз, апублікаваны 10 лютага, і не будзе публікаваць новы, дадалі ў кампаніі.