СМІ: Лукашэнка высылае польскіх дыпламатаў з Беларусі
Лукашэнка прыняў рашэнне выслаць польскіх дыпламатаў з Беларусі.
Як пішуць польскія СМІ, у прыватнасці, партал Onet са спасылкай на ўласныя крыніцы, рашэнне датычыць супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, а менавіта двух консулаў з Гародні і афіцэра – прадстаўніка польскай памежнай службы.
Такой інфармацыяй падзяліўся з журналістамі прэс-сакратар польскага МЗС Лукаш Ясіна. Дыпламаты, паводле яго, павінны пакінуць Беларусь да вечара серады. Ясіна дадаў, што польскі бок рыхтуе адказ на такія дзеянні.
Афіцыйнай інфармацыі з беларускага боку пакуль няма.