Ціханоўская на гэтым тыдні наведае Брусель і Вену
22 лютага лідарка АПКБ наведае Брусель. Яна прыме ўдзел у сесіі Еўрапейскага эканамічнага й сацыяльнага камітэту па асабістым запрашэнні прэзідэнткі камітэту Крысты Швенг.
Мерапрыемства будзе цалкам прысвечана Беларусі. Святлана Ціханоўская правядзе правядзе двухбаковую сустрэчу з Швенг, выступіць з уступнай прамовай, а таксама паўдзельнічае ў пленарных дэбатах.
Як адзначае прэсавая служба Ціханоўскай: „Галоўная думка, якую даносіць Святлана Ціханоўская для нашых заходніх партнёраў, што Беларусь – гэта неад’емная частка Еўропы. І без удзелу дэмакратычнай Беларусі немагчыма казаць аб развіцці адносін паміж Еўропай і краінамі так званага „Еўрапейскага партнёрства””.
Затым, 23-24 лютага Ціханоўская прыме ўдзел у працы Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене таксама па запрашэнні кіраўніцтва арганізацыі. Акром таго, Ціханоўская плануе сустрэцца з аўстрыйскімі палітыкамі, парламентарыямі, мэрам Вены, правядзе брыфінг для паслоў АБСЕ.