У Беластоку школьнікі напісалі беларускую дыктоўку ды паказалі свае таленты
Школьнікі і дарослыя пісалі дыктоўку ды патрапілі на беларускае свята. Такая традыцыя ў школе імя святых Кірыла і Мяфодзія, дзе вывучаюць беларускую мову. Дыктоўку тут пісалі ўжо 11 раз, мерапрыемства традыцыйнае да 21 лютага – Дня роднай мовы. Таксама гэта магчымасць паказаць таленты школьнікаў: паказвалі сцэнкі, спявалі беларускія песні і танчылі „Лявоніху”.
Дыктоўка – важнейшае ды размовы са школьнікамі пра важнасць роднай мовы, кажа настаўніца настаўніца беларускай мовы Яанна Марко:
– Дыктоўка, Дзень роднай мовы – гэта найважнейшае. Стараемся, каб гэта было цікава з года на год. Я стараюся заўсёды выбіраць тэксты звязаныя з нейкай падзеяй або з нейкай асобай. Вядома, што спадар Яе Чыквін адышоў ад нас нядаўна. Заўсёды стараемся, каб тэма дыктоўкі была звязана з нейкай падзеяй, якая адбываецца ў Беларусі ці ў нас на Падляшшы.
Сёлета пісалі тэкст Яна Чыквіна — беларускага паэта і перакладчыка з Падляшша. Былога старшыні Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, які ў лістападзе пайшоў з жыцця. Дыктоўку чыталі старэйшыя школьнікі для малодшых, што дэманструе пераемнасць традыцыі.
Беларускае Радыё Рацыя