Анджэй Дуда пра Расею: Там, дзе ліецца кроў, сумленны чалавек не робіць бізнесу
Прэзідэнт Анджэй Дуда, выступаючы перад прамовай Джо Байдэна на тэрыторыі Каралеўскага палацу ў Варшаве, заклікаў свет да далейшай падтрымкі Украіны.
Польскі прэзідэнт сказаў, што свет не павінен весці перамоў з Расеяй. Ён таксама падкрэсліў, што „там, дзе ліецца кроў, не месца для вядзення бізнесу”.
Зварот польскага прэзідэнта – своечасовы, таму што некаторыя заходнія палітыкі, у тым ліку амерыканскія, задаюць сумнеўныя пытанні наконт памеру дапамогі Украіне. Перад выступленнем Анджэй Дуда правёў перамовы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.