Журналіста Алеся Любянчука ў калоніі пазбавілі пасылак, перадач і спатканняў
Журналіста затрымалі 26 траўня ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна. Алесь шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.
Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). 27 кастрычніка суддзя Алена Ананіч прызначыла палітвязню тры гады калоніі.
У пачатку лютага палітвязня накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. Але па прыбыцці, пакуль Алесь быў на каранціне, адміністрацыя калоніі ўжо пазбавіла яго пасылак, перадач і спатканняў тэрмінам на тры месяцы за парушэнне „правілаў унутранага распарадку”.
Адрас для падтрымкі: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Аляксандр Мікалаевіч Любянчук.
Вясна