Сяргей Богдан: Беларусь зараз заблакаваная з усіх бакоў, што і выкарыстоўвае Расея



Журналістам удалося атрымаць дакументы Крамля, з якіх вынікае, што да 2030 года Масква збіраецца інкарпараваць Беларусь. Дакумент налічвае 17 старонак, ён датуецца 2021 годам.

Аўтэнтычнасць дакумента ацаніў аналітык у сферы адносінаў Расеі і Беларусі, доктар палітычных навук Сяргей Богдан:

– Гэты дакумент стаіць для мяне ў адной катэгорыі з пратаколамі Сіёнскіх мудрацоў. Па сваёй каштоўнасці і па сваёй праўдзівасці. З пункту гледжання яго якасці як гістарычнага дакумента, як палітычнага дакумента – гэта тое самае. Проста бяром нейкія рэчы, якія існуюць, не разбіраемся ў прычынах, і спрабуем выдаць яго за тое, што гэта сапраўдны дакумент. Прычына зусім іншая. Насамрэч ёсць куды цікавейшы дакумент. Самы важны пункт у тым, што Беларусь з 2020 году ўсё больш і больш заблакаваная на ўсіх сваіх межах апрача расейскіх.

Паводле Сяргея Богдана, большую небяспеку для Беларусі ўяўляюць сабой дакументы, якія легалізуюць супрацу беларускіх і расейскіх уладных эліт, а таксама рэгламентуюць увядзенне пастаяннай прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя