Палітзняволеную Крысціну Чаранкову перавялі ў гомельскую калонію
Дзяўчыне прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі за допісы ў Instagram пра міліцыянтаў — Крысціну абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).
На судзе Чаранкова патлумачыла, што ў жніўні 2020 году міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх білі. Таму яна пачала нэгатыўна ставіцца да сілавікоў.
7 лютага ў Вярхоўным судзе разглядзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай. У выніку прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення.
Стала вядома, што Крысціна ўжо знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі № 4.
Падтрымайце Крысціну: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Крысціна Аляксандраўна Чаранкова (на лістах пазначайце «каранцін»)
Вясна