Валерый Карбалевіч: Лукашэнка блытаецца ў паказаннях
Ці былі ўдары з Беларусі па Украіне яшчэ 23 лютага, роўна год таму, днём раней за пачатак паўнавартаснай агрэсіі з боку Расеі? У чарговы раз Лукашэнка заявіў пра гэта ў інтэрв’ю Бі-Бі-Сі. Ён паўтарыў, што з боку Украіны па тэрыторыі Беларусі нібыта рыхтаваўся ракетны ўдар. Цытата: «Яны ў першыя хвіліны былі падвергнутыя ўдару з тэрыторыі Беларусі. Гэта было за некалькі хвілінаў — раніцай, перад пачаткам спецыяльнай ваеннай аперацыі».
Палітычны аналітык Валерый Карбалевіч лічыць, што гэтыя словы не варта ўспрымаць усур’ёз:
– Лукашэнка тут вельмі шмат супярэчлівых заяваў рабіў. Ён казаў, што ці то Україна збіралася першай напасці на Расею ці Беларусь, ці то яна сапраўды напала, штосьці яшчэ іншае. Таму тут ён блытаецца ў паказаннях.
Але логіка ў словах Лукашэнкі ёсць, зазначае аналітык. Мэта – абвінаваціць Украіну, і факты падганяюцца пад гэтую логіку.
Беларускае Радыё Рацыя