Беларусы за мінулы год падалі 4651 запыт на атрыманне прытулку ў краінах Еўразвязу
У 2022 годзе беларусы падалі 4651 запыт на атрыманне прытулку ў краінах Еўразвязу.
Такія лічбы прыводзяцца ў справаздачы агенцтва ЕЗ па пытаннях прадастаўлення прытулку. 451 зварот быў пададзены паўторна. Агулам летась грамадзяне Беларусі падалі 5051 запыт.
Паведамляецца, што 88% усіх пададзеных запытаў было задаволена, а разгляд 2018 спраў яшчэ працягваецца.
Як адзначае агенцтва, летась па беларускіх запытах было прынята 4436 рашэнняў. 512 чалавек атрымалі адмовы. Статус бежанца атрымалі 423 чалавекі, а дадатковую абарону — 3501 беларус.
Беларускае Радыё Рацыя