Ціханоўская выступіла на пасяджэнні АБСЕ



Пасяджэнне АБСЕ сёння праходзіць асабліва горача.

Прадстаўнікі Лукашэнкі і Пуціна выступалі ў паўпустой залі на фоне ўкраінскіх сцягоў.  Адзначым, што на сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ запрасілі і Ціханоўскую, і лукашэнкаўцаў.

Святлана Ціханоўская ў сваёй прамове распавяла пра рэпрэсіі, палітвязняў, катаванні ў турмах і знішчэнне грамадзянскай супольнасці. Яна падкрэсліла неабходнасць вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў і магчымасць бяспечнага вяртання дадому для палітычных эмігрантаў.

«Прашу лічыць рэжым у Менску злачынным. Такія рэжымы нельга ўлагоджваць», – адзначыла яна.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tsikhanouskaya.org