„Чарнобыльскі шлях”: Спыніць палітычны Чарнобыль (абноўлена)
Акцыя прымеркавана да гадавіны аварыі на ЧАЭС прайшла ў Менску пад лозунгамі „Спыніць палітычны Чарнобыль” і „Не АЭС у Беларусі”. У ёй узялі ўдзел каля 500 чалавек.
[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/Gk4UZHl-kbc”]
Відэа: Аляксей Лапіцкі
Дзякуй за ўвагу. Шукаем інфармацыю пра затрыманых
— Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Маланка! Шапуцька Віктара затрымалі! Затрымліваюць тых, хто быў з украінскімі сцягамі! — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Дакладна пачуў, што 2 чалавек затрымалі. Казаў адказны за #26krasavika з боку МУСа. — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Нейкі Уральскі пагражаў Рымашэўскаму. #26krasavika — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Рымашэўскаму пагражалі за сімволіку. Толькі што. Небяспечна заставацца апошнімі, карацей. #26krasavika — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Чарнобыльскі шлях скончаны. Міліцыянтам перадаюць па рацыі, што выпускаць толькі без сімволікі. #26krasavika . Людзі пакуль не разыходзяцца — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Янукевіч выступае. Хвіліна маўчання. #26krasavika pic.twitter.com/7sKcGtjwqe — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Прыйшлі ўскладаць кветкі. Апошняя кропка шэсця #26krasavika pic.twitter.com/pnXblT7p4c — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Міліцыя налічыла 375, далі такую інфу па рацыі. Не па нашай, калі што) #26krasavika — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Галава калоны. Ужо ля Бангалора. #26krasavika pic.twitter.com/353TVOlTdb — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Беларусь і Украіна. Разам і назаўжды. #26krasavika pic.twitter.com/WV6xycpI4w — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Дзе Расейская Імперыя там Чарнобыль і Данбас. #26krasavika #russia #ukraine #belarus pic.twitter.com/tfbNEKnV40 — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Уладзімір Някляеў дае інтэрв’ю. #26krasavika pic.twitter.com/BCJIqBMnlv — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Крычаць Слава Украіне і Жыве Беларусь. #26krasavika pic.twitter.com/Hs1fZeRxNW
— Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
[Not a valid template]
Хутка пачнецца шэсце #26krasavika pic.twitter.com/mIyFpkZ7c2 — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Плакаты пра Лукашэнку на #26krasavikapic.twitter.com/wtOJ7FMfxH — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Людзей усё больш #26krasavika pic.twitter.com/AKoEGFBJQT — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
Першы плакацік на #26krasavika pic.twitter.com/taqOzlkxdS
Астравец заўтра? pic.twitter.com/JEXUpLAlty — Radyjo Racyja (@Racyja) 26 апреля 2015
[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/Gk4UZHl-kbc”]
Відэа: Аляксей Лапіцкі
Па словах аднаго з арганізатараў мерапрыемства, старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, у гэтым годзе вырашана адмовіцца ад мінтынгу. Практыка мінулых гадоў засведчыла, што мітынгі былі неэфектыўныя і непапулярныя:
– Каб патрапіць на самую пляцоўку, людзям трэба прайсці міліцэйскі агляд. Шмат хто не пагаджаецца на гэта. Гукаўзмацненне нам перашкаджалі даставіць усе мінулыя гады. У выніку мітынг атрымоўваецца вельмі змазаным. І дзеля таго, каб паставіць годную кропку ў сёлетнім мерапрыемстве, мы вырашылі не заяўляць мітынг, а проста пасля таго, як дэманстрацыя прыйдзе да камяня на вуліцы Карастаянавай, ля капліцы зрабіць хвіліну маўчання ў памяць ахвяраў Чарнобыля, ускласці кветкі і запаліць знічы.
Удзельнікі „Чарнобыльскага шляху” перад яго пачаткам прымуць рэзалюцыю. Дакумент будзе раздрукаваны і раздадзены ўдзельнікам дэманстрацыі, як сказаў Аляксей Янукевіч.
Арганізатары жалобнай маніфэстацыі да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС правядуць сёлета толькі шэсце — ад мітынгу яны адмовіліся. Напярэдадні заяўнікі падпісалі дамову з міліцыяй пра ахову правапарадку, за што ім прыйдзецца заплаціць 16 мільёнаў рублёў.
„Нам прыгразілі, што калі паслугі не будуць аплачаныя, акцыя дазволена не будзе”, – кажа адзін з заяўнікаў правядзення „Чарнобыльскага шляху”, сустаршыня арганізацыйнага камітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі:
– Апошнія гады самай галоўнай пагрозай для бяспекі грамадзян, якія ўдзельнічалі ў шэсцях, былі самі супрацоўнікі МУС, незаконныя арышты трактаваліся АБСЕ ды іншымі праваабарончымі арганізацыямі як палітычны ўціск і парушэнне правоў чалавека. Тым не менш, нам паставілі такую ўмову, што яны будуць трактаваць адмову ад падпісання з імі заявы на аказанне гэтых паслуг па ахове, у тым ліку пра аплату, яны будуць трактаваць як парушэнне заканадаўства і па сутнасці гэта будзе азначаць, што „Чарнобыльскі шлях” яны забароняць.
Як распавёў Віталь Рымашэўскі, у выніку бакі прыйшлі да кампраміснага варыянту, што ўсе грошы за „ахову” акцыі будуць пералічаныя на дзіцячы дом.
Чарнобыльскі Шлях-2015 пройдзе ў гэтую нядзелю 26 красавіка ў Менску. Сёлета акцыя пройдзе пад лозунгам „Не расейскай ядзернай пагрозе!”. Збор удзельнікаў акцыі пачнецца а 14-й гадзіне каля кінатэатра „Кастрычнік”. Шэсце пройдзе з 14:30 да 16 гадзіны да памятнага знаку „Ахвярам Чарнобыля” на вуліцы Ліліі Карастаянавай каля парку Дружбы Народаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск