Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Кіеве усклаў вянок да сцяны загінулых
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі прыбыў у Кіеў у пятніцу, у першую гадавіну агрэсіі Расеі супраць Украіны.
Як паведамляе Польскае агенцтва друку (PAP), кіраўнік ураду ў суправаджэнні прэм’ер-міністра Украіны Дзяніса Шмыгаля ўсклаў вянок да сцяны памяці жаўнераў, якія загінулі ў вайне з Расеяй.
Матэвуш Маравецкі таксама сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Раней генеральны сакратар кіруючай у Польшчы партыі ПіС Кшыштаф Сабалеўскі заявіў, што польскі прэм’ер-міністр, верагодна, прыме ўдзел у пасяджэнні Вярхоўнай Рады Украіны.
На пытанне, з якім пасланнем Маравецкі едзе ў Кіеў, Сабалеўскі адказаў, што гэта будзе пасланне падтрымкі і перадача інфармацыі пасля візіту прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Варшаву, які завяршыўся ў сераду.