Батумі: акцыя на плошчы Еўропы на гадавіну вайны
Сумесная беларуска-грузінска-украінская акцыя да гадавіны вайны ва Украіне на цэнтральнай плошчы грузінскага Батумі сабрала больш за тысячу ўдзельнікаў.
Сярод прысутных былі не толькі мясцовыя жыхары, але і вялікая колькасць украінскіх бежанцаў, якія ўзгадавалі першыя дні вайны.
Кажа Марыя, адна з бежанак, якая была ў Чарнабаеўцы ў першыя дні вайны:
– Знайшлі фотаздымкі, якія мы рабілі ў першыя дні вайны. Чарнабаеўка з нашага вакна была бачная. Вельмі балюча было глядзець фотаздымкі. Нашыя людзі мёртвыя ляжалі расстраляныя, ішлі па дарозе, яны расстрэльвалі. Сястра напісала з Херсона, што ехаў іх сваяк на машыне, калі яны ішлі калонай, то ён зрабіў выгляд, што ён мёртвы. Пасля паехаў на запраўку, там іх знаёмых расстралялі ў машыне, двое дзяцей па дзесяць гадоў засталіся сіротамі. Цяжка прыгадваць.
Пад час акцыі на плошчы Еўропы можна было пабачыць адмысловую фотавыставу з парушанымі ўкраінскімі гарадамі, а з экрана актывісты маглі пабачыць хроніку падзей з пачатку вайны. Пасля акцыі адбыўся дабрачынны аўкцыён, грошы з продажы лотаў на якім пойдуць у дапамогу вайскоўцам і добраахвотнікам, што ваююць за Украіну, у тым ліку і ваярам Беларускага добраахвотніцкага корпусу.
Беларускае Радыё Рацыя