У Варшаве адбылася імпрэза, прысвечаная беларускім ваярам ва Украіне
Падчас імпрэзы быў паказаны дакументальны фільм пра вайну.
Працягвае прадстаўнік “Паспалітага рушэння”, сувядоўца падзеі Сяржук Кедышка:
– Падзеі былі асветлены расповедамі людзей, звычайных грамадзян, якія сталі на абарону сваёй краіны. Я гэтую стужку не глядзеў да імпрэзы, таму для мяне гэта таксама было свежае ўражанне. І некаторыя моманты былі вельмі цяжкія, таму што нейкія свае ўласныя пачуцці перажываліся. Напрыканцы імпрэзы я ўвогуле згадаў сцэну з адной валанцёркай, мне падалося, што гэтая дзяўчына падобная на тую, якая была на Акрэсціна. То бок, у нас пераклікаюцца эмоцыі з пачуццямі украінцаў.
На імпрэзе таксама выступілі беларускія гурты “Belarusian Truestory” і „The Superbullz”.
Падзея прайшла пры поўнай залі ў Музеі Вольнай Беларусі.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя