Dziennik Wschodni: беларусы «штурмуюць крамы» ў Бялай Падлясцы
Польскае выданне Dziennik Wschodni піша, што ўжо некалькі дзён беларусы «штурмуюць крамы» ў горадзе Бяла-Падляска, бо баяцца, што Польшча неўзабаве закрые ўсе памежныя пераходы.
Dziennik Wschodni цытуе чытачоў, якія расказваюць, што ў крамах натоўпы людзей з Беларусі, а большасць машын на стаянках з беларускімі нумарамі.
Агулам на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску, але цяпер толькі па адным адкрыта для легкавікоў і грузавікоў. 10 лютага прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што не выключае закрыцця іншых пераходаў з Беларуссю.
„Прычына гэтага — узмацненне канфлікту з Беларуссю. Расея, Крэмль ставяцца да Беларусі як да свайго інструменту. Яна грае крамлёўскую музыку”, – паведамляецца ў артыкуле.
Беларускае Радыё Рацыя