Польшча чакае пэўных сігналаў ад Беларусі
Польшча чакае пэўных сігналаў ад Беларусі пасля закрыцця большасці памежных пераходаў.
Такім сігналам магло б стаць вызваленне Анджэя Пачобута, пра гэта ў эфіры польскага радыё Trójkа заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік: “Не ведаю, ці магчымае закрыццё ўсіх памежных пераходаў з Беларуссю. Я ведаю адно: мы не можам глядзець, нічога не робячы, на тое, што робіць Лукашэнка з польскай меншасцю, таму што тое, што зроблена са спадаром Пачобутам, проста немагчыма ўявіць. Не дазволім, каб бяскарна, без рэакцыі польскай дзяржавы Лукашэнка знішчаў могілкі жаўнераў Арміі Краёвай”, — сказаў ён.
Намеснік міністра падкрэсліў, што польскі бок гатовы да любога развіцця падзей: “Польшча гатовая да розных сітуацый, і я б не выключаў сітуацыі, што ў нас не будзе руху праз мяжу з Беларуссю”, — дадаў намеснік міністра.